Камп’ёнэ-д’Італія
Камп’ёнэ- Д’Італія (па-італьянску: Campione d’Italia) — места, а таксама камуна ў Італіі.
Разьмяшченьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камп’ёнэ- Д’Італія адміністрацыйна ўваходзіць у правінцыю Кома рэгіёну Лямбардыя, аднак тэрытарыяльна знаходзіцца па-за межамі Італіі. Ад асноўнай тэрыторыі краіны яго аддзяляюць зямлі швайцарскага кантона Тычына. Такім чынам, Камп’ёнэ- Д’Італія зьяўляецца італьянскім анклявам на тэрыторыі Швайцарыі, адначасова зьяўляючыся эксклавам ў адносінах да Італіі. Пры гэтым па прамой адлегласьць ад тэрыторыі эксклява да тэрыторыі Італіі — менш за кілямэтар, аднак у сувязі з складаным рэльефам мясцовасьці адлегласьць па дарозе да бліжэйшага італьянскага гораду складае больш за 14 кілямэтраў, а да гораду Кома, сталіцы правінцыі Кома, — больш за 28 кілямэтраў.
Возера Лугана знаходзіцца на тэрыторыі і Швайцарыі, і Італіі, але яшчэ адна частка яго ўнутры швайцарскіх межаў належыць італьянскаму Камп’ёнэ- Д’Італія.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першым стагодзьдзі да нашай эры рымляне заснавалі гарнізонны горад Кампілонум (лац. Campillionum), каб абараніць свае тэрыторыі ад гельветаў.
У 777 годзе Тота Камп’ёнскі, мясцовы лорд, пакінуў сваю спадчыну (з гэтым горадам) арцыбіскупству ў Міляне. Ўласнасьць была перададзена ў абацтва Сьвятога Амброзія. У 1521 ваколіцы Тычына былі пераведзены з уласнасьці біскупа Кома ў Швайцарыю пантыфікам Юліюсам II, у якасьці падзякі за падтрымку ў вайне Сьвятой лігі. Тым ня менш, абацтва захавала кантроль над Камп’ёнэ і некаторую тэрыторыю на заходнім беразе возера Лугана.
Статус анклава замацаваўся за Камп’ёнэ з таго моманту, калі насельніцтва Тычына ў 1798 годзе вырашыла ўвайсьці ў склад Швайцарскай канфэдэрацыі. Насельніцтва Камп’ёнэ пры гэтым ўпадабала, каб іх горад застаўся часткай Лямбардыі, які, у сваю чаргу, увайшоў у склад Італіі ў 1859 годзе. Прыстаўка д’Італія была дададзеная да назвы гораду рашэньнем Бэніта Мусаліні.
Асаблівасьці статусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на тое, што места прыналежыць Італіі, у ім плацяжы і выдача заработкаў вядзецца ў швайцарскіх франках. Прымаюцца таксама і эўра.
На тэрыторыі гораду адсутнічае падатак на дадатковы кошт.
У гораду два тэлефонных кода — італьянскі й швайцарскі. Жыхары гораду для сваіх аўтамабіляў могуць атрымліваць як італьянскія, так і швайцарскія аўтамабільныя нумары. У горадзе працуюць італьянскія паліцэйскія. Аднак мэдыцынскае абслугоўваньне жыхароў робіцца швайцарскай мэдыцынскай страхавой кампаніяй па дзеючых у Швайцарыі нормах.