Перайсьці да зьместу

Кальцыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кальцыт, вапнавы шпат — мінэрал CaCO3 з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцу. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінэрал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мэргель, карбанаціты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінэрал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касьцей.

Карбанат кальцу мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю — араганіт.

Назва прапанаваная Гайдынгерам ў 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемэнта, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]