Кальвадос (напой)
Кальвадо́с (па-француску: Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымоўваюць шляхам перагонкі сыдру, з францускага рэгіёну Ніжняя Нармандыя. Моцнасьць — каля 40 градусаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першае згадваньне аб вытворчасьці кальвадосу зьвязана з імем Жыля дэ Губэрвіля, які ў 1553 годзе ў сваім «Дзёньніку» згадвае аб практыцы дыстыляцыі сыдра.
Сваю назву напой атрымаў ад назвы аднаго з дэпартамэнтаў Нармандыі Кальвадос — спачатку ў размоўнай мове ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, а пазьней было замацавана ў правілах «Appellation d’Origine Contrôlée» (AOC) у 1942 годзе.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Што такое кальвадос?(недаступная спасылка)