Казка
Выгляд
Ка́зка — займальны па сюжэце фальклёрны твор пра неймаверныя ці фантастычныя прыгоды.
Віды казак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казка народная — празаічны вусны аповед аб выдуманых падзеях у фальклёры розных народаў. Від апавядальнага, у асноўным празаічнага фальклёру (казачная проза), які ўключае ў сябе разнажанравыя творы, тэксты якіх абапіраюцца на выдумку. Казачны фальклёр супрацьстаіць «пэўнаму» фальклёрнаму апавяданьню (няказачная проза) (напр. міт, быліна, гістарычная песьня, духоўны верш, легенда, дэманалягічныя апавяданьні, паданьне).
- Казка літаратурная — арыентаваны на выдумку твор, цесна зьвязаны з народнай казкай, але, у адрозьненьне ад яе, належыць пэўнаму аўтару, яна не існавала да публікацыі ў вуснай форме і ня мела варыянтаў.
Віды народных казак:
- героіка-фантастычныя
- сацыяльна-бытавыя
- казкі пра жывёлаў
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Людзей слухай, а свой розум май.//Беларускія народныя казкі. — Мн., Выдавецтва «Юнацтва», 1988, 207 С.
- А. К. Сержпутоўскі. — Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. — Мн., Выдавецтва «Універсітэцкае», 2000, 270 С.
- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4