Перайсьці да зьместу

Зорнае неба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мноства нябесных сьвяцілаў у космасе

Зорнае неба — сукупнасьць сьвяцілаў, бачных на начным небе. У ясную ноч, калі няма Месяца, чалавек з добрым зрокам можа ўбачыць простым вокам каля 2,5 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні, зь іх большасьць разьмешчана паблізу палосы Млечнага Шляху. Усяго ў абодвух паўшар’ях зорнага неба налічваецца каля 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні. Пры інструмэнтальных назіраньнях колькасьць бачных зорак хутка расьце, сягаючы, напрыклад, 32 млн зорак да 15-й зорнай велічыні. Таксама ў лік аб’ектаў зорнага неба, частку зь якіх можна назіраць і простым вокам, уваходзяць зорныя скупнасьці, зорныя асацыяцыі, галяктычныя туманнасьці, галяктыкі, квазары, скупнасьці галяктык, плянэты, спадарожнікі плянэтаў, малыя плянэты, камэты, мэтэоры.