Квазар
Кваза́р (анг. quasar) — надзвычай магутнае і далёкае актыўнае ядро галяктыкі. Квазары зьяўляюцца аднымі з найярчэйшых аб’ектаў у Сусьвеце — іх магутнасьць часам у дзясяткі і сотні разоў перавышае агульную магутнасьць усіх зорак галяктык, падобных да нашай. Сьляды бацькоўскіх галяктык вакол квазараў (прычым, далёка ня ўсіх) былі выяўленыя пазьней. У першую чаргу квазары былі апазнаныя як аб’екты зь вялікім чырвоным зрушэньнем, якія маюць электрамагнітнае выпраменьваньне (у тым ліку радыёхвалі і бачнае сьвятло) і настолькі малыя кутавыя памеры, што на працягу некалькіх гадоў пасьля адкрыцьця не было магчымым адрозьніць іх ад «кропкавых крыніц» — зорак (наадварот, працяглыя крыніцы болей адпавядаюць галяктыкам).[1]
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскі тэрмін quasar утвораны ад словаў quasistellar («квазізорны», падобны да зоркі) і radiosource («радыёкрыніца») і літаральна перакладаецца як «квазізорная радыёкрыніца».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Засов А. В., Постнов К. А. Ядра галактик. Общие сведения. // Общая астрофизика (рас.). — Фрязино: Век 2, 2006. — Т. 3. — 496 с. — ISBN 5-85099-169-7