Перайсьці да зьместу

Зман Бога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зман Бога
па-ангельску: The God Delusion
Жанр: навука, філязофія і рэлігія
Аўтар: Рычард Докінз
Мова арыгіналу: ангельская мова
Публікацыя: 2 кастрычніка 2006
Выдавецтва: Bantam Press[d], Q4201293? і Qanun[d]
Папярэдні твор: The Ancestor's Tale[d]
Наступны твор: The Greatest Show on Earth: The Evidence for Evolution[d]

Зман Бога (па-ангельску: The God Delusion) — кніга 2006 году брытанскага эвалюцыйнага біёляга, этоляга Рычарда Докінза, прафэсара ў Новым каледжы Оксфарда[1][2], а таксама на момант публікацыі, катэдры Чарлза Сымоні па грамадзкаму разуменьню навукі ў Оксфардзкім ўнівэрсытэту.

У «Змане Бога» Докінз сцьвярджае, што звышнатуральнага стваральніка, Бога, амаль напэўна не існуе, і што вера ў асабістага бога кваліфікуецца як зман, якое ён вызначае як устойлівае ілжывае перакананьне, якое трымаецца насуперак моцным супярэчлівым доказам. Ён з сымпатыяй ставіцца да заявы Робэрта Пірсыга ў Lila (1991), што «калі адзін чалавек пакутуе ад ілюзіі, гэта называецца вар’яцтвам. Калі многія людзі пакутуюць ад ілюзіі, гэта называецца рэлігіяй»[3]. Шматлікімі прыкладамі ён тлумачыць, што рэлігія не патрэбна, каб быць маральным арынтырам, і што карані рэлігіі і маралі можна растлумачыць нерэлігійнымі тэрмінамі.

  1. ^ The Third Culture: Richard Dawkins. Edge.org. Архіўная копія ад 25 October 2018 г.
  2. ^ Staff, Who's Who. — London: A & C Black, 2008.
  3. ^  Dawkins, Richard The God Delusion. — Boston: Houghton Mifflin, 2006. — P. 406. — ISBN 0-618-68000-4; Preface on-line Архіўная копія ад 28 February 2008 г.