Перайсьці да зьместу

Закон Парэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Закон Парэта (таксама прынцып Парэта, прынцып (правіла) 20/80, прынцып найменшага намаганьня, прынцып дысбалянсу) — эмпірычнае правіла, упершыню дасьледаванае італьянскім сацыёлагам-навукоўцам Вільфрэда Парэта. У спрошчанай форме правіла гучыць наступным чынам:

«20% намаганьняў дае 80% выніку, астатнія 20% выніку атрымоўваюцца ад іншых 80% намаганьняў».

Лічыцца, што менавіта Парэта ўвёў гэтае правіла ва ўжываньне. Але гэта ня так. Парэта толькі знайшоў і апісаў пэўныя залежнасьці ў статыстычных зьвестках нераўнамерна разьмяркованых.

Вільфрэда Парэта

У пачатку XX стагодзьдзя Вільфрэда Парэта вывучаў прадмет разьмеркаваньня багацьця й даходаў у Англіі XIX стагодзьдзя. Ён вызначыў, што большасьць багацьця належыць меншасьці насельніцтва. Сам гэты факт, мабыць, і ня быў для навукоўца нечаканым. Аднак найбольш цікавым апынулася тое, што разьмеркаваньне багацьця прадказальна несбалянсаванае і можна вызначыць суадносіны паміж доляй насельніцтва і доляй багацьця, якой яна валодае.

Далей навуковец вызначыў, што схема разьмеркаваньня багацьця не залежыць ад краіны, ці часу. Гэты факт апынуўся для Вільфрэда найбольш захапляльны.

На жаль, Парэта ня здолеў выразна апісаць гэтае правіла. Увогуле ён лічыў, што ягоныя вынаходкі карысныя толькі ў рамках сацыялёгіі. Таму гэтае правіла была на некаторы час запамятавана.

Джордж Кінгсьлі Зыф

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1935 годзе прафэсар Гарварду Джордж Кінгсьлі Зыф апісаў эмпірычны закон разьмеркаваньня, які тычыцца статыстычных шматлікіх дадзеных сацыяльных і фізычных навук. А ў 1949 годзе — прынцып найменшага намаганьня, згодна якому рэсурсы саарганізуюцца такім чынам, каб вытварыць менш працы. Такім чынам, толькі 20—30% рэсурсаў вырабляюць 70—80% працы з гэтым рэсурсам.

І першы, і другі законы вельмі падобныя да правіла Парэта.

Джозэф Моўзэс Юран

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1941 годзе амэрыканскі інжэнэр румынскага паходжаньня Джозэф Моўзэс Юран адчыніў для сябе працу Вільфрэда Парэта, дзе сустракаецца апісаньне правілу разьмеркаваньня багацьця. Ён прапанаваў выкарыстоўваць гэтае правіла дзеля кантролю якасьці прадукцыі ў сваёй працы «Кантроль якасьці» (1951).

Спачатку ягоныя прапановы не знайшлі водгукаў у Амэрыцы, але былі заўважаны ў Японіі. Джозэф Юран накіраваўся ў Японію касультатам па якасьці. Калі японскія тавары пачалі абганяць амэрыканскія, ідэі Юрана пачалі выкарыстоўваць і ў ЗША.

Прыкметна, што менавіта Юран прапанаваў менаваць правіла 20/80 іменем Парэта.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закон Парэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў