Жавэнэль Маіз
Жавэнэль Маіз | |
7 лютага 2017 — 7 ліпеня 2021 | |
Папярэднік | Jocelerme Privert[d] |
Наступнік | Claude Joseph[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 чэрвеня 1968[1][2] |
Памёр: |
7 ліпеня 2021[3] (53 гады)
|
Партыя: | |
Сужэнец: | Мартына Маіз[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жавэнэль Маіз (па-гаіцянска-крэольску: Jovenel Moïse; 26 чэрвеня 1968, Тру-дзю-Нор, Паўночна-Ўсходні дэпартамэнт — 7 ліпеня 2021) — гаіцянскі бізнэсмэн і палітык, прэзыдэнт Гаіці з 7 лютага 2017 году па 7 ліпеня 2021 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Тру-дзю-Нор ў Паўночна-Ўсходнім Дэпартамэнце. Яго бацька, Эт’ен Маіз, быў гандляром і фэрмэрам, а маці, Люсія Бруна — швачка. У 1974 годзе сям’я пераехала ў Порт-о-Прэнс, дзе ён атрымаў адукацыю.
У 1996 годзе ажаніўся з Марцін Мары Эт’ен Джазэф, сяброўкай са школьных часоў, меў зь ёй траіх дзяцей. У тым жа годзе ён пакінуў сталіцу і пасяліўся ў Порт-дэ-Пэ, дзе заснаваў сваю першую кампанію JOMAR Auto Parts. Вёў таксама сельскагаспадарчую дзейнасьць, зьяўляўся ўладальнікам плянтацыі бананаў у Паўночна-Заходняй Дэпартамэнце. У 2001 ён быў уцягнуты ў дзейнасьць у сфэры воднай гаспадаркі, пабудаваў гідраэлектрастанцыю і водаправодныя сеткі ў Паўночна-Ўсходнім і Паўночна-Заходнім дэпартамэнтах Гаіці.
У 2004 быў чальцом Палаты Гандлю і Прамысловасьці Паўночна-Заходняга Дэпартамэнту (CCINO), а неўзабаве старшынём і генэральным сакратаром Палаты гандлю і прамысловасьці Гаіці (CCIH). У 2008 заснаваў энэргетычную кампанію Compagnie Haïtienne d’Energie S.A. (COMPHENER S. A.), якая займалася пастаўкамі сонечнай і ветраной энэргіі ў 10 муніцыпалітэтаў ў Паўночна-Заходням Дэпартамэнце. У 2012 стварыў кампанію Agritrans, якая дзейнічала ў сельскагаспадарчай галіне.
Вылучаўся кандыдаам на прэзыдэнцкіх выбарах у кастрычніку 2015 году і ў паўторных выбарах у лістападзе 2016 году, на якіх перамог, набраўшы 55,5% галасоў. Заступіў на пасаду 7 лютага 2017 году.
Быў застрэлены невядомымі забойцамі ў сваёй прыватнай рэзыдэнцыі 7 ліпеня 2021 году, была параненая і яго жонка. Атака адбылася на тле растучай хвалі палітычнага гвалту ў беднай карыбскай краіне[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jovenel Moïse // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Jovenel Moise // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б https://www.france24.com/fr/info-en-continu/20210707-haïti-le-président-jovenel-moïse-assassiné-dans-la-nuit-dans-sa-résidence-privée-cabinet-du-premier-ministre (фр.)
- ^ У Гаіці забілі прэзыдэнта краіны, Радыё Свабода, 7-07-2021