Дэісус
Дэісус — назва невысокага двух- ці трохяруснага іканастаса з абразамі дэісуснага чыну, які мае ў цэнтры выяву Хрыста, а справа і зьлева ад яго адпаведна — Маці Боскай і Яна Хрысьціцеля, прадстаўленых у традыцыйным жэсьце малітоўнага заступніцтва (трохфігурны дэісус). Можа ўключаць у сябе аналягічныя выявы апосталаў, сьвятых айцоў, пакутнікаў і іншых (шматфігурны дэісус). Асноўны дагматычныя сэнс дэісуснай кампазыцыі — пасрэдніцкая малітва заступніцтва за род чалавечы перад тварам грознага Нябеснага Цара і Судзьдзі. На фармаваньне дадзенага напрамку ў іканаграфіі вырабіла ўплыў літургія.
Адной з раньніх захаваных прыкладаў дэісусу зьяўляецца фрэска ў рымскай царкве Санта-Марыя-Антыква ў Рыме, якая датуецца VII стагодзьдзем, на ёй Ісус Хрыстос намаляваны ў поўны рост, а Ян Хрысьціцель мае не малітоўны, а паказваючы жэст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.