Перайсьці да зьместу

Дэпазыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэпазы́т (уклад; ад лац. depositum — рэч, што аддалі на захаваньне) — перадача сродкаў кліента ў часовае карыстаньне банку.

Існуюць наступныя дэпазыты: да запатрабаваньня, тэрміновыя, умоўныя. Дэпазыты да запатрабаваньня — сродкі кліента, якія могуць быць запатрабаваныя ў кожны момант, без папярэджаньня загадзя. Тэрміновыя дэпазыты — дэпазыты, што прыцягваюцца банкам на пэўны тэрмін.

За студзень 2014 году ўклады фізычных асобаў Беларусі вырасьлі на 9,3 % да 36,09 трлн рублёў (3,743 млрд даляраў ЗША). Уклады юрыдычных асобаў наадварот упалі на 16,2 % да 26,96 трлн рублёў (2,796 млрд $)[1].

  1. ^ Коратка  // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 2014. — № 29 (27639). — С. 1. — ISSN 1990-763x.