Перайсьці да зьместу

Дызайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замалёўка разгоннага рухавіка паравога лякаматыва. Дызайнэр вырашае задачу ўніфікацыі навуковых і інжынэрных вынікаў (гл. прамысловы дызайн)

Дызайн (па-ангельску: design — «задума», «плян», «намер», «мэта» і ад па-лацінску: designare — «адмяраць», «вызначаць») — творчая дзейнасьць, мэтай якой зьяўляецца вызначэньне фармальных якасьцяў прамысловых вырабаў. Гэтыя якасьці ўключаюць і зьнешнія рысы вырабу, але галоўным чынам тыя структурныя і функцыянальныя ўзаемасувязі, якія ператвараюць выраб у адзінае цэлае як з пункту гледжаньня спажыўца, так і з пункту гледжаньня вытворцы. Дызайн імкнецца ахапіць усе аспэкты навакольнага асяродзьдзя, якое абумоўленае прамысловай вытворчасьцю[a].

Чалавека, які займаецца мастацка-тэхнічнай дзейнасьцю ў рамках якой-небудзь з галінаў дызайну, таксама завуць дызайнэрам (у тым ліку архітэктара, праектыроўшчыка, ілюстратара, дызайнэра плякатнай і іншай рэклямнай графікі, вэб-дызайнэра).

  1. ^ Вызначэньне дызайну, прапанаванае Томасам Мальданада і зацьверджанае на VI Кангрэсе ІКСІД(en)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дызайнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў