Перайсьці да зьместу

Джыгмэ Дорджы Вангчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джыгмэ Дорджы Вангчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 траўня 1929(1929-05-02),
Памёр 21 ліпеня 1972(1972-07-21) (43 гады),
Нашчадкі Джыгмэ Сынг’е Вангчук
Дынастыя Ванчгукі[d]
Сужэнец Кесанг Чадэн Ванчгук[d]
Бацька Джыгмэ Вангчук
Маці Пхунцо Чадэн[d]
Узнагароды
Падма Вібхушан

Джыгмэ Дорджы Вангчук (2 траўня 1929 году — 21 ліпеня 1972 году) — трэці кароль Бутану. Ён выбраў шлях павольнай мадэрнізацыі і зрабіў крокі па выхадзе краіны з сусьветнай ізаляцыі.

27 кастрычніка 1952 году Джыгмэ Дорджы Вангчук прыняў трон пасьля свайго бацькі, другога караля Джыгмэ Вангчука. Джыгмэ Дорджы Вангчук праводзіў пераўтварэньні па пераадоленьні фэўдалізму, укараніў новыя вынаходніцтвы ў сельскай гаспадарцы і ўвёў колавы транспарт, бо да гэтага людзі насілі грузы і прадукты на сабе.