Джон Годсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Годсан
John Godson
пасол на Сэйм VI і VII скліканьняў
2010 — 2015
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 лістапада 1970 (53 гады)
Сьцяг Нігерыі Умуахія
Партыя: Польская народная партыя
Адукацыя:
Узнагароды:
Bene Merito

Джон Абрагам Го́дсан (па-польску: John Abraham Godson), раней Годсан Чыкама Анэквэрэ (польск. Godson Chikama Onyekwere)[1] (нар. 25 лістапада 1970, Умуахія, Нігерыя) — польскі палітык, выкладчык, эвангельскі пастар і актывіст мясцовага самакіраваньня. Пасол на Сэйм VI і VII скліканьняў, у 2013—2014 віцэ-старшыня «Польшчы разам».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць зь нігерыйскага народу іба. У 1993 пераехаў у Польшчу, а ў 2001 атрымаў польскае грамадзянства[2].

Скончыў агранамічны факультэт Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Абія ў Нігерыі, факультэт міжнародных стасункаў у Найвышэйшая школа міжнародных стасункаў у Лодзі і дактарантуру Варшаўскага ўнівэрсытэту (факультэт журналістыкі і палітычных навук).

Працаваў старшым выкладчыкам у Шчэцінскай палітэхніцы (1993—1997) і ўнівэрсытэце імя Адама Міцкевіча ў Познані (1997—1998)[3]. Чытае выязныя лекцыі wykłady у розных вучэльнях Польшчы і за мяжой. Зьяўляецца кіраўніком Афрыканскага інстытуту ў Польшчы[4].

Быў пастырам Царквы Божай у Хрысьце і арганізоўваў місію пілігрымаў у Лодзі. З 2008 не займаецца душпастырскай дзейнасьцю[5].

21 студзеня 2004 стаў чальцом «Грамадзянскай плятформы». У 2008 року быў абраны ў раду самакіраваньня Лодзі, стаўшы ў ёй першым чарнаскурым. У 2010 пераабраны, а пасьля прызначэньня Ганны Зданоўскай на пасаду прэзыдэнта Лодзі заняў ейнае месца ў Сэйме Польшчы паводле партыйнага сьпісу «Грамадзянскай плятформы», стаўшы і там першым чарнаскурым паслом[6].

На парлямэнцкіх выбарах 2011 року быў пераабраны. 27 жніўня 2013 выйшаў з «Грамадзянскай плятформы» і ейнай фракцыі ў парлямэнце[7]. У сьнежні 2013 стаў сузаснавальнікам новаўтворанай партыі «Польшча разам»[8], заняў у ёй пасаду віцэ-старшыні. У студзені 2014 заснаваў фундацыб «Хрысьціянскі грамадзянскі рух»[9]. На выбараў у Эўрапейскі парлямэнт 2014 року быў лідэрам лодзкага сьпісу і атрымаў 7882 галасы[10], аднак партыя не перасягнула выбарчы парог. 26 чэрвеня сышоў з пасады намесьніка старшыні партыі, а празь дзень быў выключаны зь яе пасьля таго, як прагаласаў за вотум недаверу ўраду Дональда Туска[11]. У пачатку лютага 2015 стаў сябрам парлямэнцкага клюбу Польскай народнай партыі[12]. У 2015 годзе ня быў пераабраны.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае чатырох дзяцей[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Posłannik posłem (пол.) polityka.pl Праверана 2015-06-06 г.
  2. ^ Radny John Abraham Godson złożył ślubowanie (пол.) naszemiasto.pl Праверана 2015-06-06 г.
  3. ^ Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. VII kadencja. Przewodnik, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2012, s. 122.
  4. ^ Informacje na stronie Instytutu Afrykańskiego (пол.) Праверана 2015-06-06 г.
  5. ^ Godson: Imigrant, pastor, radny (пол.) krytykapolityczna.pl Праверана 2015-06-06 г.
  6. ^ Poland swears in Nigerian Godson as first black MP (анг.). bbc.co.uk (14 сьнежня 2010). Праверана 2015-06-06 г.
  7. ^ John Godson odchodzi z klubu Platformy Obywatelskiej (пол.). onet.pl (27 жніўня 2013). Праверана 2015-06-06 г.
  8. ^ Polska Razem to nazwa nowej partii Jarosława Gowina (пол.). gazeta.pl (7 сьнежня 2013). Праверана 2015-06-06 г.
  9. ^ John Godson zainicjował Chrześcijański Ruch Społeczny. Podano jego cele (пол.). chnnews.pl (16 студзеня 2014). Праверана 2015-06-06 г.
  10. ^ Serwis PKW – Wybory 2014 (пол.) Праверана 2015-06-06 г.
  11. ^ John Godson nie jest już członkiem partii Jarosława Gowina (пол.). onet.pl (27 чэрвеня 2014). Праверана 2015-06-06 г.
  12. ^ Poseł John Godson oficjalnie potwierdza: wstąpię do klubu PSL (пол.). polskieradio.pl (29 студзеня 2015). Праверана 2015-06-06 г.
  13. ^ Wioletta Gnacikowska (6 сьнежня 2010) John Godson. Pierwszy polski poseł pochodzący z Afryki (пол.). wyborcza.pl. Праверана 2015-06-06 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]