Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці
Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД, РСМД) — дамова паміж СССР і ЗША, падпісаная Міхаілам Гарбачовым і Роналдам Рэйганам 8 сьнежня 1987 году падчас савецка-амэрыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Вашынгтоне. Дамова набыла моц 1 чэрвеня 1988 году. Дамова ўпершыню ў гісторыі дазволіла ліквідаваць цэлы кляс узбраеньняў: бакі абавязаліся зьнішчыць усе комплексы балістычных і крылатых ракет наземнага базаваньня сярэдняй (1000-5500 км) і меншай (ад 500 да 1000 км) далёкасьці, а таксама не вырабляць, не выпрабоўваць і ня разгортваць такія ракеты ў будучыні.
У адпаведнасьці з Дамовай бакі на працягу трох гадоў павінны былі зьнішчыць усе пускавыя ўстаноўкі і ракеты наземнага базаваньня з радыюсам дзеяньня ад 500 да 5500 кілямэтраў, уключаючы ракеты як на эўрапейскай, так і на азіяцкай тэрыторыі СССР. Дамова прадугледжвала працэдуры праверкі інспэктарамі, што павінны былі сачыць за зьнішчэньнем ракет процілеглага боку.
Да падпісаньня Дамовы ў ЗША балістычныя ракеты клясыфікаваліся на міжкантынэнтальныя (звыш 5000 км), сярэдняй (ад 500 да 5000 км) і малой (ад 150 да 500 км) далёкасьці. У СССР да сярэдзіны 1980-х вылучаліся яшчэ апэратыўна-тактычныя ракеты (ад 1 да 500 кілямэтраў). У ЗША тактычныя (апэратыўна-тактычныя) ракеты мелі далёкасьць палёту ад 1 да 150 кілямэтраў. У 1987 годзе, з падпісаньнем Дамовы, была канчаткова ўстаноўлена новая клясыфікацыя.
Згодна з арт. 3 Дамовы, зьнішчэньню падлягалі:
- ракеты сярэдняй далёкасьці
- ракеты малой далёкасьці
- СССР — «ОТР-22 „Тэмп-З“» і ОТР-23 «Ока» («SS-12» і «SS-23»);
- ЗША — «Першынг-1А».
Да чэрвеня 1991 году дамова была выкананы: СССР зьнішчыў 1846 ракетных комплексаў (зь іх каля паловы — ракеты, якія не знаходзіліся на баявым дзяжурстве); ЗША — 846 комплексаў[1].
У 2018 годзе Дональд Трамп заявіў, што Расея парушае ДРСМД і абвясьціў аб выхадзе яго краіны з гэтай дамовы[2]. 1 лютага 2019 году Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо абвясьціў, што Злучаныя Штаты ад 2 лютага пачнуць працэс дэнансацыі Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці [3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ История Договора о ликвидации ракет средней и меньшей дальности // «Коммерсантъ», 07.12.2017
- ^ ЗША выходзяць з Дамовы аб ракетах сярэдняй дальнасці, уцягваюць Расію ў гонку ўзбраенняў, Наша Ніва, 21-10-2018
- ^ Дзяржсакратар ЗША абвясьціў пра выхад з ракетнай дамовы з Расеяй, Радыё Свабода, 1-02-2019