Герб Гомельскай вобласьці
Выгляд
Палажэньне пра герб Гомельскай вобласьці зацьверджанае ўказам прэзыдэнта Беларусі № 490 ад 20 кастрычніка 2005 году.
Паводле палажэньня герб мае наступнае апісаньне:
Герб Гомельскай вобласьці ўяўляе сабой выяву на зялёным полі францускага шчыта срэбнага крыжа, на цэнтральную частку якога накладзены малы францускі шчыт блакітнага колеру з выявай залатой рысі, якая ляжыць. У верхняй частцы крыжа разьмешчаны срэбны лучнік, у правай — чорны рог, у левай — чорны арол, у ніжняй — ружовая харугва зь вершнікам. Шчыт вянчае вялікая меская карона залатога колеру. Шчыт апраўлены дзьвюма залатымі дубовымі галінамі, якія ўвітыя й злучаныя чырвонай ордэнскай стужкай.
Вобласьці Беларусі: Гербы |
---|
Берасьцейская · Віцебская · Гарадзенская · Гомельская · Магілёўская · Менская |