Галоўная палата мераў і вагаў
Галоўная палата мераў і вагаў (па-расейску: Главная палата мер и весов) — дзяржаўная ўстанова Расейскай імпэрыі, якая кіравала паверачнай часьцю ў краіне і зьяўлялася цэнтральнай установай Міністэрства фінансаў.
Утворана ў 1893 годзе ў Санкт-Пецярбургу дзякуючы ініцыятыве Дзьмітрыя Мендзялеева, навукоўца-захавальніка Дэпо ўзорных мераў і вагаў, якое й было ператворана ў Галоўную палату.
Паводле Палажэньня аб мерах і вагах 1899 году задачай Палаты зьяўлялася «захаваньне аднастайнасьці, пэўнасьці і ўзаемнай адпаведнасьці мераў і вагаў»; па законе 1901 году на яе было ўскладзенае кіраваньне мясцовымі паверачными палаткамі, часовымі іх аддзяленьнямі, разьмеркаваньне па тых і іншых састаяўшых пры Палаце павярыцеляў, камандыраваньне іх і іншае, а таксама рашэньне розных пытаньняў па мэтралёгіі і вядзеньне справаздачнасьці па паступленьні ў казну збораў за таўраваньне мераў і вагаў. У самой Палаце прылада паверачнай справы было даведзеная да магчымай навукова-тэхнічнай дасканаласьці.
У 1931 годзе рэарганізавана ў Інстытут мэтралёгіі і стандартызацыі, з 1934 — інстытут мэтралёгіі. Цяпер — УНДІ мэтралёгіі імя Мендзялеева.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- УНДІ (рас.)