Перайсьці да зьместу

Дэпо ўзорных мераў і вагаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэпо́ ўзо́рных ме́раў і ва́гаў (па-расейску: Депо образцовых мер и весов) — першая дзяржаўная мэтралягічная і паверачная ўстанова Расеі. Створаная ў 1842 годзе. У абавязкі Дэпо ўваходзіла захоўваньне эталёнаў мераў і арганізацыя іх паверкі, а таксама выраб новых эталёнаў. Першымі навуковымі захавальнікамі Дэпо ўзорных мераў і вагаў былі акадэмік Адольф Купфэр і прафэсар Уладзімер Глухаў.

У 1892 годзе навуковым захавальнікам Дэпо ўзорных мераў і вагаў быў прызначаны геніяльны расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў. Ужо ў пачатку сваёй дзейнасьці па кіраўніцтву Дэпо Дзьмітры Мендзялееў паставіў перад сабой тры задачы, вырашэньне якіх, па яго меркаваньню, павінна было карэнным чынам зьмяніць наяўнае становішча справаў у вобласьці мераў і вагаў:

  • аднаўленьне расейскіх прататыпаў даўжыні і масы;
  • стварэньне цэнтральнай мэтралягічнай установы з добра абсталяванымі для навуковых прац лябараторыямі;
  • арганізацыя паверачнай справы на новай аснове.

Першым вынікам дзейнасьці Мендзялеева было ператварэньне Дэпо ўзорных мераў і вагаў у 1893 годзе ў Галоўную палату мераў і вагаў, кіраўніком якой ён і быў прызначаны.

  • Каменцева Е., Устюгов Н. Русская метрология. М.: Высшая школа, 1975.