Перайсьці да зьместу

Вітаміны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вітамін»)

Вітамі́ны — група нізкамалекулярных арганічных злучэньняў адносна простай будовы і разнастайнай хімічнай прыроды. Гэта зборная, у хімічным стаўленьні, група арганічных рэчываў, аб’яднаная па прыкмеце абсалютнай неабходнасьці іх для гетэратрофнага арганізма ў якасьці складовай часткі ежы. Вітаміны зьмяшчаюцца ў ежы ў вельмі малых колькасьцях, і таму адносяцца да мікранутрыентаў.

Вітаміны (ад лац. Vita — «жыцьцё») — рэчывы, якія патрабуюцца арганізму для нармальнай жыцьцядзейнасьці.