Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Пра Вікіпэдыю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьвесткі пра Вікіпэдыю

MediaWiki вэрсіі 1.44.0-wmf.5 (d64f667).

88 011 артыкулаў, агулам 256 511 старонак.

2 579 625 рэдагаваньняў, зробленыя ўдзельнікамі і робатамі.

2189 загружаных мэдыяфайлаў.

88 122 зарэгістраваныя ўдзельнікі, у тым ліку 5 адміністараў.

— па зьвестках на 17:15 (UTC) 3 сьнежня 2024.

Вікіпэдыя — шматмоўная адкрытая вольная электронная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны. Апошныя тры словы фактычна зьяўляюцца дэвізам Вікіпэдыі, і іх можна ўбачыць на галоўнай старонцы праекту.

Назва ўтвораная са словаў вікі і энцыкляпэдыя.

З часу свайго стварэньня ў 2001 годзе Вікіпэдыя хутка зрабілася адным з найбольшых сайтаў у інтэрнэце. Зьмест Вікіпэдыі зьяўляецца вольным і пішацца людзьмі з усяго сьвету. Сайт грунтуецца на тэхналёгіі вікі — гэта азначае, што для таго, каб рэдагаваць, карэктаваць ці ўдасканальваць зьвесткі ў гэтай экцыкляпэдыі, патрэбнае толькі падлучэньне да інтэрнэту. Проста націснуўшы на спасылку «Рэдагаваць», якая прысутнічае зьверху кожнага артыкула (за невялікім выняткам абароненых артыкулаў), можна дапоўніць ці адкарэктаваць гэты артыкул. Таксама вы можаце стварыць новы артыкул, калі яго яшчэ няма ў Вікіпэдыі. Ствараць, рэдагаваць ці паляпшаць артыкулы вы можаце ўжо рыхтык зараз. Для гэтага ня трэба нават рэгістравацца!

Мэтай Вікіпэдыі зьяўляецца стварэньне поўнай экцыкляпэдыі на ўсіх мовах сьвету. І гэтая мэта не абмежаваная якой-небудзь колькасьцю артыкулаў!

Але калі ласка, не разьмяшчайце ў Вікіпэдыі тэкстаў і выяваў, абароненых аўтарскім правам, артыкулы ў Вікіпэдыі мусяць быць нэўтральнымі, а калі вы пішаце артыкул па спрэчным пытаньні, паспрабуйце таксама зьмясьціць у яго ўсе вядомыя вам пункты погляду.

Вы можаце азнаёміцца з памяткай па рэдагаваньні альбо поўным варыянтам дапамогі, паспрабаваць што-небудзь напісаць у Пясочніцы. Калі ў вас ёсьць пытаньне ці прапанова, вы можаце зьвярнуцца на Форум.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць крыніцу]