Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
8 чэрвеня: Сусьветны дзень акіянаў
1783 — пачатак вывяржэньня вулькану Лякі (на выяве) у Ісьляндыі, у выніку якога загінуў кожны пяты жыхар вострава
1866 — пачалося першае паседжаньне парлямэнту Канады
1920 — у Вільні выйшла газэта «Незалежная думка»
1946 — утварэньне Міжнароднае арганізацыі журналістаў
1949 — выйшла друкам антыўтопія Джорджа Орўэла «1984»
1958 — у Беластоку ўтварылася беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
1967 — у Мікалаеўшчыне адкрылася філія літаратурнага музэю Якуба Коласа