Віктар Пічукоў
Віктар Пічукоў | |
Дата нараджэньня | 18 лютага 1957 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, археограф, краязнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Ві́ктар Пятро́віч Пічуко́ў (нар. 18 лютага 1957, Гомель) — беларускі гісторык, археограф, кандыдат гістарычных навук (1996), дацэнт (2008).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Гомлі ў працоўнай сям’і. У 1980 годзе скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1980 году працуе ў гэтым жа ВНУ. З 1982 па 1985 год навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР (навуковы кіраўнік — д. г. н., прафэсар Міхась Біч). У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па гісторыі Беларусі на тэма «Общественно-политические позиции легальной периодической печати Беларуси в конце XIX — начале XX вв.». Асыстэнт (1980—1982, 1985—1996), старэйшы выкладчык (1996—1998).З 1998 па 2008 загадваў катэдрай гісторыі Беларусі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 2008 году працуе на пасадзе дацэнта азначанай катэдры. У 2008 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі надала яму вучонае званьне дацэнта. Стваральнік і кіраўнік вучэбна-асьветніцкай гісторыка-краязнаўчай суполкі "Ваколіца" пры катэдры гісторыі Беларусі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Общественно-политические позиции легальной периодической печати Беларуси в конце XIX — начале XX вв.: Дис…. канд. ист. наук; АН Беларуси. — Минск:АН Беларуси,1996. — 132 с.
- Гомельщина многонациональная (20-30-е годы XX века). — Выпуск 1. — Гомель:ГГУ имени Ф.Скорины, 1999 (у суаўтарстве зь Міхаілам Старавойтавым). Гомель: ГГУ, 1999. — 233 с.
- Малые диаспоры Гомельщины в 20―30-е годы XX века: аналитические материалы и документы Государственного архива Гомельской области / Гомельский областной исполнительный комитет, Отдел по архивам и делопроизводству главного управления юстиции Гомельского облисполкома; [составители: В. П. Пичуков, М. А. Алейникова, З. А. Александрович]; под редакцией В. П. Пичукова. — Гомель : Гомельский государственный технический университет, 2008. — 250 с : ил.
- Костёл и власть на Гомельщине (20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — 470 с. (у суаўтарстве з Андрэем Лебедзевым і Славамірам Ляскоўскім).
Адзін з рэдактараў зборніка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Православие на Гомельщине: историко-культурное наследие и современность: сборник научных статей. / «Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины», Гомельская епархия Белорусской Православной Церкви; [редколлегия: Г. А. Алексейченко (ответственный редактор) и др.]. — Гомель : ГГУ, 2010. — 209 с.
- Конфессии на Гомельщине (20—30-е годы ХХ в.) : док. и материалы. Составители: М. А. Алейникова, З. А. Александрович, Я. Н. Блажей, А. Д. Лебедев, В. П. Пичуков, В. Д. Селеменев; под. ред. В. П. Пичукова ; редкол.: В. И. Адамушко, В. Е. Казаченок, Е. В. Кушнова, Н. К. Рудаковский, В. Д. Селеменев, В. В. Скалабан, П. М. Черный. — Минск : НАРБ, 2013. — 388 с : ил.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пічукоў Віктар Пятровіч // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник. — Мн.: «Белорусская наука», 2007. — с.300.