Вэнэсуэльская затока
Каардынаты: 11°30′ пн. ш. 71°0′ з. д. / 11.5° пн. ш. 71° з. д.
Вэнэсуэльская затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. глыбіня | 40 м |
Вэнэсуэ́льская зато́ка (па-гішпанску: Golfo de Venezuela) — затока Карыбскага мора, якая абмывае вэнэсуэльскія штаты Сулія і Фалькон і калюмбійскі дэпартамэнт Ля-Гуахіра. Заходнія берагі вадаёму ёсьць паўвостраў Гуахіра. Пратока даўжынёй у 54 км злучае затоку з возерам Маракайба на поўдні. Калюмбія і Вэнэсуэла дасюль маюць даўнюю спрэчку наконт панаваньня над затокай, якая ёсьць няразьвязанай, не зважаючы на дзесяцігодзьдзі перамовы, якія вяла двухбаковая камісія. Канчаткова сухаземная граніца паміж дзяржаваымі была зацьверджаная толькі ў 1941 годзе, але марская ёсьць няўзгодненай дасюль.
Упершыню эўрапейцы наведалі затоку ў 1499 годзе, калі экспэдыцыя ачоленая Алёнсам дэ Ахэдам, у якой яго суправаджаў Амэрыга Вэспуччы, дасьледавала ўзьбярэжжа Вэнэсуэлы. Яны назьбіралі зьвестак і далі імя новай зямлі. Гэтая экспэдыцыя прыбыла ў затоку пасьля праходу празь Нідэрляндзкія Антыльскія астравы і паўвостраў Парагуана.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |