Выпраменьваньне
Выпраменьваньне — працэс выпрамяненьня і распаўсюджваньня ў прасторы энэргіі ў выглядзе хваляў і часьцінак. Паводле спосабу ўзаемадзеяньня з матэрыяй выпраменьваньне падзяляюць на два кшталты: іянізавальнае і неіянізавальнае. Іянізуючае выпраменьваньне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіянізуючага выпраменьваньня зьяўляюцца радыёхвалі, цяпло і сьвятло. Часьцінкі або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсі бакі ад крыніцы выпраменьваньня), што прывяло да ўласнай сыстэмы фізычных вымярэньняў, якія выліліся ў навуку радыямэтрыя.
Выкарыстаньне выпраменьваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўныя артыкулы: Рэнтгенаграфія і Прамянёвая тэрапія
Выпраменьваньне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекаваньня і дасьледваньняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь цягліцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэньнямі. Гэтая ўласьцівасьць дапамагае лекарам лякалізаваць пашкоджаньні касьцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаваньню: радыяцыя іянізуе вузы пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.
Камунікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьваньне. Бяздротавую сувязь забясьпечвае радыёвыпраменьваньне, а ў оптавалакне з-за малога каэфіцыенту паглынаньня звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьваньне.[1]
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледнікі выкарыстоўваюць уласьцівасьці радыяактыўных атамаў для вызначэньня ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыявугляродным аналізам паводле колькасьці пазасталага нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочваньня распаўсюджаньня забруджвальнікаў у асяродзьдзі або розных рэчываў у арганізмах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Семенов Ю.А. Оптоволоконные каналы (рас.).