Выганашчанскае балота
Выганашча́нскае балота — балота нізіннага (94%) і зьмешанага тыпу, у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах Беларусі.
Сток ажыцьцяўляецца па Агінскім і іншых каналах у Выганашчанскае возера.
Апісаньне балота
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча балота складае 34,9 тысячы гектараў. Глыбіня торфу — да 4,7 мэтру, сярэдняя 2,1 мэтру, ступень разлажэньня 26% (зьмяшаны тып) і 36% (нізінны), зольнасьць адпаведна 4,7% і 8,5%. Пад торфам у некаторых месцах залягае мэргель, сапрапэль магутнасьцю да 1,6 мэтру.
Флёра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі Ляхавіцкага раёну ў 1964—1969 гадах адкрытай арашальнай сеткай асушаны масіў 4400 га. На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і абганяльныя культуры. На неасушаных землях — лес зь бярозы, алешыны і вербы, зрэдку хвоя і асакі. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёну балота не асушана. Пераважаюць асакі, мох сфагнум, вярба. На плошчы 1300 га лес зь бярозы і хвоі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.