Выганашчанскае балота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Выганашча́нскае балота — балота нізіннага (94%) і зьмешанага тыпу, у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах Беларусі.

Сток ажыцьцяўляецца па Агінскім і іншых каналах у Выганашчанскае возера.

Апісаньне балота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча балота складае 34,9 тысячы гектараў. Глыбіня торфу — да 4,7 мэтру, сярэдняя 2,1 мэтру, ступень разлажэньня 26% (зьмяшаны тып) і 36% (нізінны), зольнасьць адпаведна 4,7% і 8,5%. Пад торфам у некаторых месцах залягае мэргель, сапрапэль магутнасьцю да 1,6 мэтру.

Флёра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёну ў 1964—1969 гадах адкрытай арашальнай сеткай асушаны масіў 4400 га. На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і абганяльныя культуры. На неасушаных землях — лес зь бярозы, алешыны і вербы, зрэдку хвоя і асакі. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёну балота не асушана. Пераважаюць асакі, мох сфагнум, вярба. На плошчы 1300 га лес зь бярозы і хвоі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.