Вулічнае мастацтва
Ву́лічнае маста́цтва (Street art) — візуальнае мастацтва, створанае ў грамадзкіх месцах, звычайна несанкцыянаванае мастацтва, якое выконваюць па-за кантэкстам традыцыйных мастацкіх пляцовак. Тэрмін набыў папулярнасьць у час графіці арт-буму ў пачатку 1980-х гадоў і па-ранейшаму ўжываецца да наступных увасабленьняў. Трафарэтнае графіці (стэнсілы), налепкавае мастацтва, поп-арт і вулічныя інсталяцыі ці скульптуры зьяўляюцца распаўсюджанымі формамі сучаснага вулічнага мастацтва. Відэапраекцыі, ярн-бамбінг (бамбардзіроўкі пражай) і блакаваныя скульптуры сталі папулярнымі на мяжы 21 стагодзьдзя[1].
Тэрміны «урбан мастацтва», «партызанскае мастацтва», «пост-графіці» і «нэа-графіці» таксама часам выкарыстоўваюцца[2]. Традыцыйныя графіці, намаляваныя спрэем, таксама ўключаныя ў гэтую катэгорыю, за выключэньнем тэрытарыяльных графіці або чыстага вандалізму.
Мастакі, якія выбіраюць вуліцы ў якасьці галерэі часта робяць гэта зь перавагай наўпрост мець зносіны з грамадзкасьцю ў цэлым, свабодныя ад межаў фармальнага мастацтва[3]. Вулічныя мастакі часам адлюстроўваюць зьмест, адпаведны стану грамадзтва, каб прыцягнуць да яго ўвагу, выкарыстоўваючы як форму «правакацыю праз мастацтва»[4].
Вулічныя мастакі часта падарожнічаць паміж краінамі, каб распаўсюджваць свае праекты. Некаторыя мастакі маюць пасьлядоўнікаў, сусьветную ўвагу СМІ і мастацтва і пераходзяць на камэрцыйную працу ў стылях, якія зрабілі іх вядомымі на вуліцах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастакі аспрэчылі мастацтва, зьмяшчаючы яго ў неафіцыйны кантэкст. Вулічныя мастакі не імкнуцца зьмяніць вызначэньня мастацкага твора, а задаюць пытаньне сваёй уласнай мовай існаму навакольнаму асяродзьдзю. Матывы і мэты, яікя кіруюць вулічных мастакоў разнастайныя, як самі мастакі. Мастакі вуліцы спрабуюць зрабіць так, каб іх твор камунікаваў з простымі людзьмі пра сацыяльна значныя тэмы, і робяць гэта з дапамогай эстэтычных каштоўнасьцяў, каб не быць заключанымі і прыпыненымі праз гэтыя каштоўнасьці. Гарадзкое мастацтва зьяўляецца актывізмам і падрыўной дзейнасьцю. Вулічнае мастацтва можа быць магутнай плятформай выражэньня палітычных выразаў публічна і магутна, а таксама стварэньня зьменаў людзьмі зь невялікімі рэсурсамі[5].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёзунгі пратэсту і палітычныя або сацыяльныя камэнтары, намаляваныя на грамадзкіх сьценах, зьяўляюцца папярэднікамі сучаснага графіці і вулічнага мастацтва, і працягваюць сваё існаваньне, як адзін з аспэктаў жанру[6].
Многае з таго, што ў цяперашні час можа быць вызначана як сучаснае вулічнае мастацтва мае добра дакумэнтаваныя паходжаньне, пачынаючы ад графіці буму Нью-Ёрка, зь яго маленства ў 1960-я гады, пасьпяваньня ў 1970-х, і піку ў выглядзе маляваньня спрэем на поўным вагоне мэтро ў 1980-х, сканцэнтраваным у Бронксе.
Вулічнае мастацтва ў Менску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мэш графіці ад «Фалянстэру»
-
Разумныя жукі
-
Футбольны вірус
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ TEJN. Scoop.it. Праверана 29 July 2015 г.
- ^ «Neo-graffiti» is a term coined by Tokion Magazine in the title of its Neo-Graffiti Project 2000, which featured «classic» subway graffiti artists working in new media; others have called this phenomenon «urban art.» A discussion by the Wooster Collective on terminology can be found at WoosterCollective.com.
- ^ Schwartzman, Allan, Street Art, The Dial Press, Doubleday & Co., New York, NY 1985 ISBN 0-385-19950-3
- ^ «NYPress»
- ^ Buzzell, Colby. «I am Banksy: a phantom with a stencil and a can of spray paint, maybe the premier 'guerrilla street artist' in the world, Banksy is almost impossible to find, but his work is everywhere and he makes people very, very happy.» Esquire Dec. 2005: 198+. Academic OneFile. Web. 22 Apr. 2013.
- ^ «Village Voice Mott»