Перайсьці да зьместу

Вуліца Савецкая (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вуліца Савецкая

Вуліца ў 1930-х гадах. Удалечыні бачныя Чыгуначная царква і дом Сямёна Сушы
Агульная інфармацыя
Даўжыня 700 м
Бліжэйшыя станцыі мэтро Плошча Леніна
Вуліца Вуліца Савецкая ў Вікісховішчы

Ву́ліца Саве́цкая — часткова пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Менску.

Цяперашняя Савецкая раней была часткай Захар'еўскай вуліцы. Правы бок вуліцы забудаваны ў 1875—1908 гадох. Левы — няцотны — канчаткова аформіўся ў 1976 годзе.

Вуліца бярэ свой пачатак ад скрыжаваньня з вуліцай Бабруйскай, праходзіць па плошчы Незалежнасьці і упіраецца ў будынак гатэлю «Менск».

Аб’екты на вуліцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Савецкай вуліцы размешчаны: Дом ураду, Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт. На Савецкай, 6 знаходзіцца Беларуская транспартная пракуратура, на Савецкай, 9 — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.