Кут
Кут[1][2][3] (вугал[4]) плоскі — геамэтрычная фігура, якая складаецца з пункту — вяршыні кута і дзьвюх розных паўпростых, што выходзяць з гэтага пунту — бакоў кута.
Інакш кажучы, кут — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.
Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасьці разглядаць кут як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэньні фіксаванага прамяня вакол пункту О (зь якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку кут зьяўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэньне дазваляе абагульніць паняцьце кута: у залежнасьці ад кірунку вярчэньня адрозьніваюць дадатныя і адмоўныя куты, разглядаюць куты, вялікшыя за 360°, куты, роўныя 0°, і г. д. У трыганамэтрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганамэтрычныя функцыі для любых значэньняў аргумэнту.
Паняцьце кута таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэамэтрыі (двухгранны кут, шматгранны кут, целавы кут).
Велічыня кута
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Куты звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага кута . Радыян — кут, у якога адпаведная дуга акружыны паводле даўжыні роўная радыюсу.
Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай кута: калі кут зьмяшчае ° радыянаў, тады ;
Клясыфікацыя кутоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле велічыні вылучаюць:
- Вострыя куты (ад 0 да 90°)
- Просты кут (90°)
- Тупыя куты (ад 90° да 180°)
- Разгорнуты кут (180°)
- Непукаты кут (ад 180° да 270°)
- Поўны кут (360°)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 82, 122
- ^ Кут(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 253
- ^ Вугал // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8