Воцат
Выгляд
Во́цат — прадукт са значным утрыманьнем воцатнай кісьляй, традыцыйна атрымліваецца ў выніку мікрабіялягічнага сынтэзу з дапамогай воцатнакіслых бактэрыяў з харчовай сьпіртаўтрымальнай сыравіны. Спэцыя, вядомая з глыбокай старажытнасьці. Бескаляровая або слаба афарбаваная празрыстая вадкасьць з рэзка-кісьлям смакам і спэцыфічным водарам. Воцат дзеліцца на натуральны й сынтэтычны.