Перайсьці да зьместу

Бяскрылыя вусякі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бяскрылыя вусякі
Lepisma saccharina
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
ТыпЧэлясаногія
КлясаВусякі
ПадклясаБяскрылыя
Бінамінальная намэнклятура
Apterygota

Бяскрылыя вусякі, аптэрыготы (Apterygota) — падкляса (разьдзел) найбольш старажытных вусякоў.

Вядомы з адкладаў сярэдняга дэвону. 2 сучасных атрады (у т.л. шчацінахвосткі), каля 4 тыс. відаў.

Цела даўжынёю да 2 см, верацёнападобнае. Сьпіна ўкрыта тонкімі лускавінкамі. Тры пары грудных ног, у некаторых відазьмененыя брушныя канечнасьці — цэркі.

Пашыраны ўсюды. Звычайна вільгацелюбівыя; жывуць скрытна — у лясным подсьціле, глебе, пад карой дрэў, у гнілой драўніне і інш. Кормяцца глебавым дэтрытам, пылком кветак і інш.; некаторыя драпежнікі.