Перайсьці да зьместу

Быкова (станцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Быкова — чыгуначная станцыя Разанскага напрамку Маскоўска-Разанскага аддзяленьня Маскоўскай чыгункі на тэрыторыі пасёлку Быкова, паблізу аэрапорту Быкова. Станцыя была адкрыта пры будоўлі чыгункі ў 1862 годзе, названая па вёсцы Быкову (ня блытаць з пасёлкам, дзе станцыя разьмешчана). З 1933 абслугоўвае аэрапорт Быкова. Электрыфікавана ў 1934 годзе. Зьяўляецца прыпыначным пунктам для большасьці электрацягнікоў, а для некаторых — канчатковым. Ад станцыі адыходзяць пад’язныя шляхі да найбліжэйшых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ў пасёлак Кастрычніцкі і горад Жукоўскі. Станцыя ажыцьцяўляе апэрацыі з грузавымі вагонамі. Выконваюцца тэхнічныя апэрацыі па прыёме, адпраўленьні, абгоне, скрыжаваньні і пропуску грузавых і пасажырскіх цягнікоў, манэўровых апэрацыяў па прычэпцы / адчэпцы вагонаў да зборных цягніках, грузавы вывазны рух на станцыю Аэрапорт Жукоўскага ППЖТ. Між станцыяй Быкова і плятформай Удзельная знаходзіцца загружаны чыгуначны пераезд 33 км, які прапускае ў суткі 400 пар цягнікоў і 22 тысячы аўтамабіляў.