Букавель
Агульны выгляд у 2012 годзе | |
Разьмяшчэньне | Украіна |
---|---|
Найбліжэйшае мястэчка | в. Паляніца |
Каардынаты | 48°12′21″ пн. ш. 24°24′33″ у. д. / 48.20583° пн. ш. 24.40917° у. д.Каардынаты: 48°12′21″ пн. ш. 24°24′33″ у. д. / 48.20583° пн. ш. 24.40917° у. д. |
Плошча | 22 га |
Сярэдняя вышыня | 1000 |
Заснаваны | 2000 |
Букавель — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Знаходзіцца недалёка ад вёскі Паляніца Ярэмчанскай гарадзкой рады, каля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокі пункт курорту — г. Доўга — 1372 м. Сэзон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны/канца красавіка. У 2012 годзе Букавель быў прызнаны самым хутка разьвіваючымся гарналыжным курортам сьвету.
Курорт разьмешчаны непадалёк ад в. Паляніца Івана-Франкоўскай вобласьці, за 35 км ад гораду Ярэмчэ і за 100 км на паўднёвы захад ад г. Івана-Франкоўску.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 60 км трас. 100% абсталяваныя сьнежнымі гарматамі
- 63 гарналыжныя трасы ўсіх узроўняў складанасьці
- 16 пад’ёмнікаў з прапускной здольнасьцю 34700 чалавек/гадзіну
- лыжная школа (у тым ліку спэцыялізаваная дзіцячая)
- пункты пракату рыштунку
- сноўпарк
- роварны парк
Пражываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сем уласных гатэльных комплексаў (нумарны фонд — 1500 ложка-месцаў)
- 4-зоркавыя і 5-зоркавыя асобныя вілы-шале
Забавы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Возера з экалягічнай сыстэмай падагрэву і абсталяванай тэрыторыяй пляжу
- Вяровачны alpine-park
- Каток
- Роварны парк
- Прагулкі на сабачых запрэжках, пешаходныя маршруты і экскурсіі, конныя прагулкі
- Квадратуры
- Paintball / Airsoft
- Экстрым-парк
- Скаладром
- Рафтынг
- Сноўбайк
- Дзіцячы клюб і забаўляльны цэнтар
Горнае возера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 2014 году Букавель адкрыў самае вялікае штучнае возера ва Ўкраіне:
- Плошча 6,8 га
- Памеры 750×140 м.
- Пляж працягласьцю 2 км.
- Глыбіня да 15 м.
Возера стала самым маштабным праектам курорта коштам амаль у 150 млн грн.
Берагі возера ўладкавалі шэзьлёнгамі, зонамі адпачынку і пляжнымі кафэ. Менавіта на возеры разгарнулі ўвесь спэктар водных забаў:
- водныя лыжы
- вэйкбордынг
- каякінг
- катамараны
- гідрацыклы
- аквабатут, водная горка
- дайвінг-школа
Для бясьпекі адпачывальнікаў на ўсіх атракцыёнах працуюць інструктары, на пляжы акрэдытаваныя ратавальнікі, а зоны для купаньня і водных забаў — разьмежаваныя. Вада ў возеры крышталёва чыстая і выграваецца да 20–22 градусаў. Сярод адпачывальнікаў возера ўжо атрымала назву «Карпацкае мора».
Трасы і пад’ёмнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Букавель разьмешчаны на пяці гарах: Доўга (1372 м), Букавель (1127 м), Бульчынеха (1455 м), Бабін Пагар (1180 м), Чорная Клева (1241 м), агулам прапануючы каля 60 км трас (сінія, чырвоныя і чорныя). На ўсіх трасах ёсьць сьнежныя гарматы, некалькі трас абсталяваныя стацыянарным асьвятленьнем.
Трасы праходзяць на адмыслова падрыхтаваных схілах, абсталяваныя сьнегавымі гарматамі, падрыхтаваныя для катаньня адмысловай сьнеганапыляючай і сьнегатрамбуючай тэхнікай. У сэзон на курорце функцыянуюць 16 сучасных пад’ёмнікаў з агульнай прапускной здольнасьцю 34700 чал./гадзіну.
- Колькасьць трас: 63
- Працягласьць трас: ад 300 да 2350 м.
- Клясыфікацыя трас: сінія, чырвоныя, чорныя.
- Перапад вышынь: ад 40 да 285 м.
- Спартовыя трасы для слалама-гіганта і могула (№ 1А)
16 пад’ёмнікаў:
- 11 — чатырохкрэславых
- 1 — двухкрэславы (№ 2)
- 1 — трохкрэславы (№ 3)
- 1 — бугель (№ 6)
- Мультыліфты: 2
Bukovel Ski School
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гарналыжная і сноўборд школа «Букавель» была заснавана ў 2001 мэнэджарамі гарналыжнага курорту «Букавель» і трэнэрамі па гарналыжным спорце і сноўбордынгу.
Дзейнасьць школы накіравана на:
- навучаньне людзей усіх узроставых катэгорыяў
- падрыхтоўку прафэсійных спартоўцаў
- правядзеньне спаборніцтваў па гарналыжным спорце і сноўбордынгу
- арганізацыю праграм дзіцячага спартова-аздараўленчага лягэру «Букавель»
- прапаганду здаровага ладу жыцьця і гарналыжнага спорту
Усе інструктары школы прайшлі навучаньне згодна зь міжнароднымі стандартамі падрыхтоўкі інструктараў гарналыжнага і сноўборд-спорту — ISIA.
Bukovel Bike Park
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Bukovel Bike Park[1] — Bukovel Bike Park — роварны парк на тэрыторыі турыстычнага комплексу Букавель. Парк абсталяваны трасамі для розных дысцыплін горнага роварнага спорту (маўнтбайкінг MTB): Cross-Country, DownHill.
- працягласьць трас для катаньня — 46,7 км
- працягласьць трас для хуткаснага спуску — 4,7 км
Байк Парк прапануе 10 маршрутаў рознага ўзроўню складанасьці і працягласьці — ад аглядных трас да DownHill і SuperD. За сэзон парк наведвае больш за 6000 турыстаў.
Bukovel Bike Park зьяўляецца арганізатарам і асноўнай лякацыяй правядзеньня шматлікіх вэляспаборніцтваў, а менавіта: штогадовых Bukovel Grand Bike Fest, Нацыянальны DownHill чэмпіянат Украіны, Bukovel DH.