Букавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Букавель
Агульны выгляд у 2012 годзе
Агульны выгляд у 2012 годзе
РазьмяшчэньнеУкраіна
Найбліжэйшае мястэчка в. Паляніца
Каардынаты48°12′21″ пн. ш. 24°24′33″ у. д. / 48.20583° пн. ш. 24.40917° у. д. / 48.20583; 24.40917Каардынаты: 48°12′21″ пн. ш. 24°24′33″ у. д. / 48.20583° пн. ш. 24.40917° у. д. / 48.20583; 24.40917
Плошча22 га
Сярэдняя вышыня1000
Заснаваны 2000

Букавель — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Знаходзіцца недалёка ад вёскі Паляніца Ярэмчанскай гарадзкой рады, каля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокі пункт курорту — г. Доўга — 1372 м. Сэзон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны/канца красавіка. У 2012 годзе Букавель быў прызнаны самым хутка разьвіваючымся гарналыжным курортам сьвету.

Курорт разьмешчаны непадалёк ад в. Паляніца Івана-Франкоўскай вобласьці, за 35 км ад гораду Ярэмчэ і за 100 км на паўднёвы захад ад г. Івана-Франкоўску.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трасы курорту
Жылая зона: катэджы і гатэль Radisson Blu Bukovel
Сноўпарк курорта на трасе 8А
Вялікае возера Букавель
Малое возера Падобнае з экалягічнай сыстэмай падагрэву

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 60 км трас. 100% абсталяваныя сьнежнымі гарматамі
  • 63 гарналыжныя трасы усіх узроўняў складанасьці
  • 16 пад’ёмнікаў з прапускной здольнасьцю 34700 чалавек/гадзіну
  • лыжная школа (у тым ліку спэцыялізаваная дзіцячая)
  • пункты пракату рыштунку
  • сноўпарк
  • роварны парк

Пражываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • сем уласных гатэльных комплексаў (нумарны фонд — 1500 ложка-месцаў)
  • 4-зоркавыя і 5-зоркавыя асобныя вілы-шале

Забавы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Возера з экалягічнай сыстэмай падагрэву і абсталяванай тэрыторыяй пляжу
  • Вяровачны alpine-park
  • Каток
  • Роварны парк
  • Прагулкі на сабачых запрэжках, пешаходныя маршруты і экскурсіі, конныя прагулкі
  • Квадратуры
  • Paintball / Airsoft
  • Экстрым-парк
  • Скаладром
  • Рафтынг
  • Сноўбайк
  • Дзіцячы клюб і забаўляльны цэнтар

Горнае возера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2014 году Букавель адкрыў самае вялікае штучнае возера ва Ўкраіне:

  • Плошча 6,8 га
  • Памеры 750×140 м.
  • Пляж працягласьцю 2 км.
  • Глыбіня да 15 м.

Возера стала самым маштабным праектам курорта коштам амаль у 150 млн грн.

Берагі возера ўладкавалі шэзьлёнгамі, зонамі адпачынку і пляжнымі кафэ. Менавіта на возеры разгарнулі ўвесь спэктар водных забаў:

  • водныя лыжы
  • вэйкбордынг
  • каякінг
  • катамараны
  • гідрацыклы
  • аквабатут, водная горка
  • дайвінг-школа

Для бясьпекі адпачывальнікаў на ўсіх атракцыёнах працуюць інструктары, на пляжы акрэдытаваныя ратавальнікі, а зоны для купаньня і водных забаў – разьмежаваныя. Вада ў возеры крышталёва чыстая і выграваецца да 20–22 градусаў. Сярод адпачывальнікаў возера ўжо атрымала назву «Карпацкае мора».

Трасы і пад’ёмнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатырохкрэславы пад’ёмнік
Сьнежная гармата

Букавель разьмешчаны на пяці гарах: Доўга (1372 м), Букавель (1127 м), Бульчынеха (1455 м), Бабін Пагар (1180 м), Чорная Клева (1241 м), агулам прапануючы каля 60 км трас (сінія, чырвоныя і чорныя). На ўсіх трасах ёсьць сьнежныя гарматы, некалькі трас абсталяваныя стацыянарным асьвятленьнем.

Трасы праходзяць на адмыслова падрыхтаваных схілах, абсталяваныя сьнегавымі гарматамі, падрыхтаваныя для катаньня адмысловай сьнеганапыляючай і сьнегатрамбуючай тэхнікай. У сэзон на курорце функцыянуюць 16 сучасных пад’ёмнікаў з агульнай прапускной здольнасьцю 34700 чал./гадзіну.

  • Колькасьць трас: 63
  • Працягласьць трас: ад 300 да 2350 м.
  • Клясыфікацыя трас: сінія, чырвоныя, чорныя.
  • Перапад вышынь: ад 40 да 285 м.
  • Спартыўныя трасы для слалама-гіганта і могула (№ 1А)

16 пад’ёмнікаў:

  • 11 — чатырохкрэславых
  • 1 — двухкрэславы (№ 2)
  • 1 — трохкрэславы (№ 3)
  • 1 — бугель (№ 6)
  • Мультыліфты: 2

Bukovel Ski School[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інструктары лыжнай школы Букавель

Гарналыжная і сноўборд школа «Букавель» была заснавана ў 2001 мэнэджарамі гарналыжнага курорту «Букавель» і трэнэрамі па гарналыжным спорце і сноўбордынгу.

Дзейнасьць школы накіравана на:

  • навучаньне людзей усіх узроставых катэгорый
  • падрыхтоўку прафэсійных спартоўцаў
  • правядзеньне спаборніцтваў па гарналыжным спорце і сноўбордынгу
  • арганізацыю праграм дзіцячага спартова-аздараўленчага лягэру «Букавель»
  • прапаганду здаровага ладу жыцьця і гарналыжнага спорту

Усе інструктары школы прайшлі навучаньне згодна з міжнароднымі стандартамі падрыхтоўкі інструктараў гарналыжнага і сноўборд-спорту - ISIA.

Bukovel Bike Park[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Bukovel Bike Park[1] — Bukovel Bike Park – роварны парк на тэрыторыі турыстычнага комплексу Букавель. Парк абсталяваны трасамі для розных дысцыплін горнага роварнага спорту (маўнтбайкінг MTB): Cross-Country, DownHill.

  • працягласьць трас для катаньня — 46,7 км
  • працягласьць трас для хуткаснага спуску — 4,7 км

Байк Парк прапануе 10 маршрутаў рознага ўзроўню складанасьці і працягласьці – ад аглядных трас да DownHill і SuperD. За сэзон парк наведвае больш за 6000 турыстаў.

Bukovel Bike Park зьяўляецца арганізатарам і асноўнай лякацыяй правядзеньня шматлікіх веласпаборніцтваў, а менавіта: штогадовых Bukovel Grand Bike Fest, Нацыянальны DownHill чэмпіянат Украіны, Bukovel DH.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Букавельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў