Перайсьці да зьместу

Брно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брно
чэск. Brno
Брно
Герб Брна Сьцяг Брна
Дата заснаваньня: 1243
Краіна: Чэхія
Кіраўнік: Маркета Ванькава[d][1]
Плошча: 230 км²
Вышыня: 237 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 366 661 чал.
шчыльнасьць: 1594,18 чал./км²
Паштовы індэкс: 602 00–664 81
Нумарны знак: B
Геаграфічныя каардынаты: 49°11′43″ пн. ш. 16°36′30″ у. д. / 49.19528° пн. ш. 16.60833° у. д. / 49.19528; 16.60833Каардынаты: 49°11′43″ пн. ш. 16°36′30″ у. д. / 49.19528° пн. ш. 16.60833° у. д. / 49.19528; 16.60833
Брно на мапе Чэхіі
Брно
Брно
Брно
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.brno.cz/

Брно (па-чэску: Brno, Аўдыё Cs-Brno.ogg ) — другі па велічыні горад Чэхіі, адміністрацыйны цэнтар Паўднёвамараўскага краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэк Свраткі і Сьвітавы. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрам Маравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Горад мае каля 400 тысячаў жыхароў.

Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суду Чэхіі, а таксама найвышэйшага адміністрацыйнага суду і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысячаў студэнтаў[2].

Выставачны цэнтар Брно зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у Эўропе, і займае 23 радок у сьвеце[3]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.

Вуліцы Брна
Выгляд на храм Сьвятога Пятра

У канцы XII стагодзьдзя горад стаўся цэнтрам удзельнага княства Пржэмыславічаў. Гэты час горад меў назву Бржаціслаўскі град. У 1243 годзе места атрымала права вольнага імпэрскага гораду, а ў канцы XIII стагодзьдзя Брно ператварылася ў рэзыдэнцыю маркграфаў мараўскіх. З XIV стагодзьдзя пытаньні мясцовага самакіраваньня сталі вырашацца мараўскімі земскімі соймамі, якія праводзіліся ў Брне раз на два гады.

Падчас паўстаньня гусітаў горад застаўся верным каралю. У 1454 годзе каралём Ладзіславам Постумам з гораду былі выгнаныя ўсе габрэі. З 1526 па 1918 гады Брно належаў да дынастыі Габсбургаў, у гэтыя часы Брно стаў эканамічным і культурным цэнтрам Маравіі. Горад, як сталіца Маравіі, падтрымала саслоўнае паўстаньне 1619 году. Падчас Трыццацігадовай вайны Брно двойчы, у 1643 і 1645 гадох, быў абложаны швэдзкім войскам. У 1742 годзе, як і швэды, прусы таксама ня мелі посьпеху ў аблозе гораду. У 1777 годзе Брно стаў цэнтрам біскупства. Горад меў важнае абарончае значэньне да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У Брне існавала адна з самых вядомых турмаў Аўстра-Вугоршчыны, якая праіснавала да 1858 году.

У 1805 годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ў бітве пад Аўстэрліцам, Напалеон загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.

Цяпер Брно зьяўляецца адным з галоўных эканамічных цэнтраў Чэхіі. Найважнейшая галіна — цяжкае машынабудаваньне. Разьвіты таксама хімічная і паліграфічная прамысловасьць, вытворчасьць станкоў, турбінаў, сельскагаспадарчых машынаў, як то трактарабудаўнічы завод Zetor, і электратэхнічных вырабаў, выпускаюцца і дакладныя прыборы.

  1. ^ а б Podruhé žena. Primátorkou Brna se stala Markéta Vaňková z ODS (чэс.)Česká televize, 2018.
  2. ^ Brno v číslech(недаступная спасылка). The Statutory City of Brno. 2010. p. 85.
  3. ^ O společnosti Veletrhy Brno. Veletrhy Brno

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]