Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё
Беларуская служба Польскага радыё | |
Горад | Варшава |
---|---|
Краіна | Польшча |
Слоган | Радыёстанцыя бязь межаў[1] |
Частасьць | DAB+ (Польшча), 103.8 FM (Вільня), 1386 AM (Вешынты) |
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Пачатак працы | 13 студзеня 1992 (32 гады таму) |
Доля | 4,9% слухачоў Беларусі (2007)[2] |
Заснавальнік | Польскае радыё |
Уласьнік | Польскае радыё |
Кіраўнікі | Ніна Баршчэўская |
Сайт | polskieradio.pl/396 |
Беларуская-служба-Польскага-радыё | |
Вконтакте | radyjo |
Он-лайн-трансьляцыя | player.polskieradio.pl |
Белару́ская слу́жба По́льскага ра́дыё — беларускамоўная радыёстанцыя грамадзкага Польскага радыё, заснаваная 13 студзеня 1992 году. Пры тым першая перадача на беларускай мове выйшла ў этэр ужо 15 сьнежня 1991 у праграме Польскае службы.
У склад рэдакцыі ўваходзяць: Анна Задрожна, Валера Саўко, Ялянта Сьмялоўская, Тамаш Саевіч, Эльвіра Богдан-Сянкевіч, Натальля Грышкевіч-Шымковяк, Дзьмітры Гурневіч, Алена Пытэль, кіраўнічка — Ніна Баршчэўская.
Частасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доўгія хвалі: 225 кілягэрцаў а 6:40, 12:20 (ў нядзелю а 12:10) і 22:20 (ў нядзелю а 22:05) польскага часу на Першым канале Польскага радыё.
Сярэднія хвалі: 1386 кілягэрцаў а 7:00 на Радыё «Балтыйскія Хвалі».
Эфірнае радыё: 103,8 FM а 5:00 і 23:30 мясцовага часу на «Radio znad Wilii».
Лічбавае радыё: DAB+ сетка ў Польшчы а 15:30 мясцовага часу на канале «Radio Poland DAB+». Частасьці: https://fmscan.org/net.php?r=d&m=m&itu=POL&pxf=Radio+Poland
Спадарожнік Eutelsat Hot Bird 13 а 4:00, 5:00, 6:00, 15:30, 16:30, 21:00, 22:30 і 0:00 польскага часу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пра нас (Беларуская служба) // Польскае радыё, 9 ліпеня 2019 г. Праверана 25 красавіка 2021 г.
- ^ Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58) (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), 15 кастрычніка 2007 г. Праверана 26 ліпеня 2014 г.