Барэль
Ба́рэль (па-ангельску: Barrel) — старадаўняя ангельская адзінка вымярэньня вадкасьці.
Піўны барэль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для вымярэньня аб’ёму піва ці элю ў Вялікабрытаніі выкарыстоўваецца так званы «піўны» барэль:
1 піўны барэль = 2/3 хогсхэда = 2 кілдэркіна = 4 фэркіна.
У розныя часы велічыня піўнога барэля вымяралася па-рознаму:
- У 1454 годзе ў залежнасьці ад таго, што вымяралася: эль ці піва — мяняўся і аб’ём барэля. 1 барэль = 32 элевых галёнаў эля (147,88 літра) = 36 элевых галёнаў піва (166,36 літра).
- У 1688 годзе: 1 барэль = 34 элевых галёнаў = 157,12 літра.
- У 1803 годзе: 1 барэль = 36 элевых галёнаў = 166,36 літра.
- У 1824 годзе: 1 барэль = 36 ангельскіх галёнаў = 163,66 літра.
Ангельскі барэль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для вымярэньня аб’ёму сыпучых рэчываў існаваў «ангельскі» барэль: 1 ангельскі барэль = 4,5 бушэля = 163,65 літра.
Барэль у ЗША
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ЗША барэль для вадкасьці роўны 31,5 амэрыканскіх галёнаў, г.зн.: 1 амэрыканскі барэль = 31,5 амэрыканскіх галёнаў = 119,2 літра.
Але для вымярэньня аб’ёму піва з ЗША выкарыстоўваецца стандартны піўны барэль, які роўны 31 амэрыканскаму галёну (117,3 літра).
Таксама ў ЗША выкарыстоўваецца адзінка, якая завецца «сухі барэль» (dry barrel), якая роўная 105 сухім квартам (115,6 літра).
Нафтавы барэль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нафтавы барэль выкарыстоўваецца для вымярэньня аб’ёму нафты, роўны 42 галёнам ці 158,988 літра.
Нафтавы барэль выкарыстоўваецца ў нафтавай прамысловасьці таму што вымяраць нафту ў танкерах, цыстэрнах ці трубаправодах зручней па аб’ёме, чым па вазе, таксама паказчык ў барэлях больш практычны, чым маса нафты і мае лёгкі пералік: барэль у суткі роўны 50 тонам у год. Акрамя таго, шчыльнасьць нафты вагаецца ў залежнасьці ад гатункаў ад 820 да 905 кг на м³. У сувязі з гэтым сусьветныя цэны на нафту вызначаюцца ў далярах за барэль.