Аўтаматычная міжплянэтная станцыя
Выгляд
Аўтаматычная міжплянэтная станцыя (АМС) — бесьпілётны касьмічны апарат, прызначаны для палёту ў міжплянэтнай касьмічнай прасторы (па-за арбітай Зямлі) й выкананьня розных навуковых экспэрымэнтаў і дасьледчых задачач. Мае складаны комплекс радыётэхнічнай, фотатэлевізыйнай і навуковай апаратуры, адмысловыя сыстэмы арыентацыі ў прасторы, аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня тэмпэратурным рэжымам ўнутры станцыі, крыніцы энэргасілкаваньня й праграмнае забесьпячэньне.
Да 2010 року чалавецтва накіравала ў космас, да іншых плянэт, каля 200 зондаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтаматычная міжплянэтная станцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў