Аўстралійская пліта
Выгляд
Аўстралійская пліта — тэктанічная пліта (таксама літасфэрная пліта) Зямлі, якая складаецца з кантынэнта Аўстраліі, і акіяна вакол яго, распасьціраецца на паўночным захадзе да Індыйскага субкантынэнту й прылеглых водаў. Дасьледаваньні дапускаюць, што Аўстралійская пліта можа знаходзіцца ў працэсе разлому на дзьве асобныя пліты пад узьдзеяньнем напругі, выкліканай сутыкненьнем Аўстралійскай пліты з Эўразійскай уздоўж Гімалаяў[1][2]. Гэтыя дзьве субпліты звычайна завуць Індыйскай і Аўстралійскай плітамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Fred Knubel (7 ліпеня 1995) Press Release: An Earth Plate Is Breaking in Two (анг.). Columbia University.
- ^ Coblentz D. D., Sandiford M., Richardson R. M., Zhou S., Hillis R. The origins of the intraplate stress field in continental Australia // Earth and Planetary Science Letters. — 1995. — Vol. 133. — P. 299-309. — DOI:10.1016/0012-821X(95)00084-P
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |