Перайсьці да зьместу

Аўстралійская пліта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстралійская літасфэрная пліта паказана аранжавым колерам.

Аўстралійская плітатэктанічная пліта (таксама літасфэрная пліта) Зямлі, якая складаецца з кантынэнта Аўстраліі, і акіяна вакол яго, распасьціраецца на паўночным захадзе да Індыйскага субкантынэнту й прылеглых водаў. Дасьледаваньні дапускаюць, што Аўстралійская пліта можа знаходзіцца ў працэсе разлому на дзьве асобныя пліты пад узьдзеяньнем напругі, выкліканай сутыкненьнем Аўстралійскай пліты з Эўразійскай уздоўж Гімалаяў[1][2]. Гэтыя дзьве субпліты звычайна завуць Індыйскай і Аўстралійскай плітамі.

  1. Fred Knubel (7 ліпеня 1995) Press Release: An Earth Plate Is Breaking in Two (анг.). Columbia University.
  2. Coblentz D. D., Sandiford M., Richardson R. M., Zhou S., Hillis R. The origins of the intraplate stress field in continental Australia // Earth and Planetary Science Letters. — 1995. — Vol. 133. — P. 299-309. — DOI:10.1016/0012-821X(95)00084-P