Перайсьці да зьместу

Аўрыл Лавін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўрыл Лавін
Аўрыл Рамона Лавін
Аўрыл Лавін у 2013 годзе
Дата нараджэньня 27 верасьня 1984 (40 гадоў)
Месца нараджэньня Бэльвіль, Канада
Грамадзянства Канада
Месца вучобы
Прафэсія музыка, аўтар песень, акторка, дызайнэр
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Гады дзейнасьці 1999—
Жанры поп-рок, поп-панк
Вакал лёгкае лірычнае сапрана[d]
Інструмэнты вакал, гітара
Лэйблы Arista, RCA, Epic
Маці Джудыт Разан Лошаў[d][1]
Узнагароды
Сайт avrillavigne.com
Подпіс Выява аўтографу

Аўры́л Рамо́на Лаві́н (па-ангельску: Avril Ramona Lavigne; нарадзілася 27 верасьня 1984 году, Бэльвіль, Антарыё, Канада) — канадзкая сьпявачка, аўтарка-выканаўца, дызайнэр і акторка.

Ейны дэбютны альбом, Let Go, пабачыў сьвет у 2002 годзе й быў прададзены накладам у 16 млн асобнікаў[2]. Наступныя працы — Under My Skin (2004) і The Best Damn Thing (2007) — узначальвалі сусьветныя чарты, у тым ліку амэрыканскі Billboard 200[3]. Пяць песьняў Лавін, як то «Complicated», «Sk8er Boi», «I'm With You», «My Happy Ending» і «Girlfriend», займалі першыя радкі сусьветных чартаў. Па ўсім сьвеце было прададзена больш за 30 млн асобнікаў ейных альбомаў[4]. Па стане на студзень 2011 году, яна была адной з самых папулярных сьпявачак ў ЗША з 11,5 млн прададзеных альбомаў[5]. Часопіс Billboard зьмясціў Лавін на 10-е месца ў рэйтынгу артыстаў 2000-х гадоў, а таксама на 28-е месца паводле камэрцыйнага посьпеху[6][7]. Ейны чацьвёрты студыйны альбом Goodbye Lullaby выйшаў у сакавіку 2011 году[8][9].

Акрамя музычнай кар’еры, Лавін займаецца дызайнам і ўдзельнічае ў кінематаграфічнай дзейнасьці. У 2006 годзе яна агучвала пэрсанажа мультфільму «Лясная братва» й зьнялася ў фільме «Нацыя фастфуду». У 2008 годзе Лавін прадставіла сваю лінію адзеньня пад назвай Abbey Dawn, а ў 20092011 гады выпусьціла парфуму «Black Star», «Forbidden Rose» і «Wild Rose».

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]