Ар’еплюг
Выгляд
Ар’еплюг | |||||
швэдз. Arjeplog | |||||
Выгляд на Ар’еплюг з гары Эбэргет узімку | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 2,23 км² | ||||
Вышыня: | 426 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 1782 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 799,1 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0961 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 66°2′51.083″ пн. ш. 17°52′44.893″ у. д. / 66.04752306° пн. ш. 17.87913694° у. д.Каардынаты: 66°2′51.083″ пн. ш. 17°52′44.893″ у. д. / 66.04752306° пн. ш. 17.87913694° у. д. | ||||
Ар’еплюг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ар’еплюг (па-швэдзку: Arjeplog) — мястэчка на поўначы Швэцыі, у Ляпляндыі, цэнтар аднайменнай камуны лэну Нарботэн. Разьмешчанае паміж азёрамі Гурнаван і Ўд’яўрэ. Да мястэчка таксама прылягае возера Сэла. Насельніцтва 1782 чалавекі (на 31 сьнежня 2018).
Г.зв. Срэбны шлях (Дзяржаўная шаша №95), які злучае Шэлефтэа (Швэцыя) і Будэ (Нарвэгія), праходзіць праз Ар’еплюг. Гэтую назву ён атрымаў дзякуючы Насаф’ельскай срэбнай шахце, разьмешчанай непадалёк.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згадваецца ў 1636 годзе як саамская вёска[1]. Ужо ў 1640 годзе становіцца царкоўным і гандлёвым мястэчкам. У 1635—1659 і 1770—1810 пад Ар’еплюгам вялася здабыча срэбра. У 1965 годзе быў адкрыты Музэй срэбра.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адно з Ар’еплюскіх азёраў — Гурнаван — зьяўляецца найглыбокім у Швэцыі.
- З гары Гальтыспуода, што непасрэдна пад Ар’еплюгам, можна назіраць палярны дзень зь 10 чэрвеня да 3 ліпеня, нягледзячы на тое, што мястэчка знаходзіцца прыкладна за 100 км на поўдзень ад Паўночнага палярнага кругу.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марыя Сёдэрбэрг — швэдзкая фотажурналістка, дзейнасьць якой зьвязаная зь Беларусяй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Arieploo» — Länsräkenskaper 1631—1820, Norrlands län 1635: Mantalslängd för Pite lappmark 1636, fol. 195. Riksarkivet, Stockholm.