Перайсьці да зьместу

Архаізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Архаі́зм (па-старажытнагрэцку: ἀρχαῖος — «старажытны») — моўная адзінка (слова, форма слова), якая выйшла з актыўнага ўжытку, але мае свае адпаведнікі: персі — грудзі, ланіты — шчокі, глас — голас, жывот — жыцьцё, чарніца — манашка і г. д. Як і гістарызмы, архаізмы служаць для наданьня аповеду гістарычнага калярыту, але ў першую чаргу — асаблівай урачыстасьці, прыўзьнятасьці.