Перайсьці да зьместу

Андрэй Гасковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Гасковіч
лац. Andrej Gaskovič / Haskovič
Андрэй Гасковіч, партрэт XVIII ст.
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
НарадзіўсяXV стагодзьдзе
Памёр1491

Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1481 году).

Паходзіў зь Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць пра Андрэя: «Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus» (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч зь Вільні (або віленчук), ліцьвін родам)[1].

З 1443 году навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, з 1464 году належаў да складу віленскае капітулы[2]. У 1481 годзе быў высьвячаны на біскупа віленскага.

Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Марціна Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 году сьведкамі выступілі паны Пётар і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].

  1. ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 152—161.
  2. ^ Ochmański J. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. — Poznań, 1972. S. 34.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 192.