Андрэй Гасковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Гасковіч

Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі1481 па 1491 гады).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў зь Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць аб Андрэі: "Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus" (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч зь Вільні (або віленчук), ліцьвін родам)[1].

З 1443 г. навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, з 1464 г. належаў да складу віленскае капітулы[2]. У 1481 г. быў высьвячаны на біскупа віленскага.

Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Мартына Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 г. сьведкамі выступілі паны Пётр і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ x. J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę. // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. – Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. – Kraków, 1914. s. 152-161.
  2. ^ J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972. s. 34.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Kraków, 1932. №169.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В. Пануцэвіч. Польская мова ў ХІV—ХVІІІ стст. і каталіцкі касьцёл у Вялікім княстве Літоўскім. // Наша вера, 1998. [1]
  • J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972.