Аляксей Арастовіч
Аляксей Арастовіч | |
па-ўкраінску: Олексій Миколайович Арестович па-расейску: Алексей Николаевич Арестович | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
3 жніўня 1975 (49 гадоў) Цытэліцкара, Сігнахскі раён, Грузінская ССР (сёньня Дэдопліс-Цкара, Дэдоплісцкарайскі муніцыпалітэт, Кахэці, Грузія) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Аляксе́й Мікала́евіч Арасто́віч (нар. 3 жніўня 1975, Грузія) — украінскі вайсковы экспэрт беларускага паходжаньня[1], вайсковы і палітычны аглядальнік, камэнтатар, актор. Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся у Грузіі. Бацька этнічны беларус са Слуцку. Частку дзяцінства правёў у Беларусі[3]. У 1992 годзе скончыў школу № 178 у Кіеве. Паступіў на біялягічны факультэт унівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. У 1993 годзе пачаў граць у сучасным Кіеўскім тэатры-студыі «Чорны квадрат», пакінуўшы навучаньне.
У мінулым кадравы афіцэр Узброеных сілаў Украіны, выведнік, капітан запасу. Службовая дзейнасьць была зьвязаная з распрацоўкамі ў галіне апэратыўнай псыхалёгіі, канфлікталёгіі і псыхалёгіі экстрэмальных сытуацый. Заснавальнік грамадзкай арганізацыі «Народны рэзэрвіст» па падрыхтоўцы добраахвотнікаў для войска, вайсковы экспэрт[4].
1 сьнежня 2020 году быў прызначаны дарадцам офісу прэзыдэнта Ўкраіны[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Мы ня хочам страляць у беларусаў», — дарадца кіраўніка Офісу Зяленскага Аляксей Арастовіч. Радыё Свабода, 2.03.2022
- ^ Кіеў не згаджаецца на аднаўленьне перамоваў па Данбасу ў Менску
- ^ Арестович: Обращение к беларуским военным
- ^ Украінскі ваенны эксперт: Размова ўжо ідзе пра захаванне Кіева
- ^ Арестовича призначили радником делегації у ТКГ з інформаційної політики