Перайсьці да зьместу

Аль-Аглі Джыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аль-Аглі
Заснаваны 1937
Горад Джыда, Саудаўская Арабія
Стадыён Кароль Абдула Спортс-Сіці
Умяшчальнасьць: 62 345
Чэмпіянат Про-ліга
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
alahlifc.sa (ар.)

«Аль-Аглі Саўдзі» (па-арабску: النادي الأهلي السعودي‎) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Джыды. Заснаваны ў 1937 годзе. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кароль Абдула Спортс-Сіці. Зважаецца адным з самых пасьпяховых клюбаў Саудаўскай Арабіі, бо мае на сваім рахунку больш за тры дзясяткі тытулаў айчыннага першынства. У міжнародным клюбным футболе яны здабылі тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў АФК ды Арабскім клюбным чэмпіянаце. «Аль-Аглі» стаў першым саудаўскім клюбам, які здолеў здабыць перамогу ў лізе і здабыць Кубак караля ў адным сэзоне, зрабіўшы гэта ў 1978 годзе. З 2014 па 2016 гады клюб трымаў усьцяж найдаўшэйшую сэрыю без паразаў, здолеўшы 51 матч скончыць на сваю карысьць альбо ўнічыю, усталяваўшы такім чынам рэкорд айчыннага чэмпіянату. Клюб поруч з «Аль-Гілялем», «Аль-Ітыгадам» і «Аль-Насрам» ёсьць адным з заснавальнікаў прафэсійнай футбольнай лігі краіны, які аніводнага разу не вылятаў зь яе[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]