Перайсьці да зьместу

Акатнік амурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акатнік амурскі
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаЭўдзікоты
ПадклясаРозідзі
АтрадБабовакветныя
СямействаБабовыя
ПадсямействаМатыльковыя
ТрыбаSophoreae
РодМаакія
ВідМаакія амурская
Бінамінальная намэнклятура
Maackia amurensis

Акатнік амурскі, маакія амурская (па-лацінску: Maackia amurensis) — лістападнае дрэва сямейства бабовых.

Батанічнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышыня да 15-20 м. Крона густая. Лісьце складанае, няпарнаперыстае. Парасткі і лісьце з шаўковым апушэньнем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзіма — Кітай, Далёкі Ўсход Расеі. На Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расьліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цьвіце ў ліпені.

Дрэва прыдатнае для ўмацаваньня яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніеньня.