Акатнік амурскі
Выгляд
| Акатнік амурскі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Эўдзікоты |
| Падкляса | Розідзі |
| Атрад | Бабовакветныя |
| Сямейства | Бабовыя |
| Падсямейства | Матыльковыя |
| Трыба | Sophoreae |
| Род | Маакія |
| Від | Маакія амурская |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Maackia amurensis | |
Акатнік амурскі, маакія амурская (па-лацінску: Maackia amurensis) — лістападнае дрэва сямейства бабовых.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вышыня да 15-20 м. Крона густая. Лісьце складанае, няпарнаперыстае. Парасткі і лісьце з шаўковым апушэньнем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Радзіма — Кітай, Далёкі Ўсход Расеі. На Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расьліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цьвіце ў ліпені.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрэва прыдатнае для ўмацаваньня яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніеньня.