Перайсьці да зьместу

Айгарс Калвітыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айгарс Калвітыс
па-латыску: Aigars Kalvītis
2 сьнежня 2004 — 20 сьнежня 2007
Папярэднік Індуліс Эмсіс[d]
Наступнік Іварс Годманіс[d]
7 лістапада 2006 — 16 лістапада 2006
20 сьнежня 2007 — 2 красавіка 2009
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 чэрвеня 1966(1966-06-27)[1] (58 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы

Айґарс Калвітыс (па-латыску: Aigars Kalvītis; нарадзіўся 27 чэрвеня 1966 году, Рыга) — латвійскі палітык, прэм’ер-міністар Латвіі ў 2004—2007 гг.

Скончыў Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт у 1992 па спэцыяльнасьці «эканоміка». З 1992 па 1998 год Калвітыс рабіў мэнэджарам у розных сфэрах, зьвязаных зь сельскаю гаспадаркай.

У 1997 годзе стаўся адным з заснавальнікаў Народнае партыі Латвіі (Tautas Partija). У 1998 годзе ўпершыню абраны ў парлямэнт Латвіі. У 1999—2000 гадах — міністар сельскае гаспадаркі. У 2000—2002 гадах — міністар эканомікі. У 2002 годзе Калвітыс зноў абраны дэпутатам парлямэнту і ўзначаліў фракцыю Народнае партыі. 28 кастрычніка 2004 году латвійскі парлямэнт адправіў у адстаўку правацантрысцкі (складаўся зь сябраў «Хаўрусу зялёных і сялянаў», Народнае партыі і Латвійскае першае партыі) урад на чале з Індулісам Эмсысам. 24 лістапада 2004 году прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрґа даручыла Айґарсу Калвітысу стварэньне новага кабінэту міністраў. 2 сьнежня 2004 году парлямэнт зацьвердзіў урад Айґарса Калвітыса — адзінаццаты з моманту абвяшчэньня незалежнасьці Латвіі ў 1991 годзе Кааліцыйны ўрад сфармавалі чатыры правыя сілы — Народная партыя, «Новы час», Першая партыя і Хаўрус зялёных і сялянаў. Гэтыя партыі кантралююць 70 з 100 галасоў у Сэйме. У апазыцыі засталіся праварадыкалы з аб’яднаньня «Айчыне і Свабодзе — Рух за нацыянальную незалежнасьць Латвіі» і тры партыі, што прадстаўляюць інтарэсы расейскамоўнага насельніцтва. У выніку ўрадавага крызісу Калвітыс сышоў з пасады прэм’ер-міністра 5 сьнежня 2007 году, канчаткова перадаўшы свае паўнамоцтвы Іварсу Ґодманісу 20 сьнежня.

  1. ^ а б Aigars Kalvitis // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]